***
Мне здаецца, ты маё люстэрка,
Мае вочы ловяць твой пагляд,
Мае думкі тваім думкам мерка,
І не існуе ўмоўны лад.
Я цябе чакала доўга-доўга,
Нават верыла: цябе не існуе,
Толькі, што такое тое “доўга”,
калі ты прыходзіў да мяне ў сне.
13.11.2012
Калі згубілі наздею (будзьце уважлівы не "Надзею", а "надзею"):
1. Змяняйце маршруты. Пашырайце зону камфорту.
2. Чытайце кнігі, чытайце паміж радкоў, чытайце па вачах, чытайце думкі.
3. Дазвольце сабе марыць, а марам спраўджвацца.
4. Стукайце ў зачыненыя дзверы, адкрывайце на ноч вокны і сэрцы.
5. Жывіце сённяшнім днём, але думайце пра вечнае. Няхай доўжыцца «вечнае сёння»!
6. Пішыце лісты, дзённікі і сваё жыццё.

7. Працягвайце спіс...